Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з кіраўнікамі гандлёвых палат Экватарыяльнай Гвінеі
15 лістапада 2023 г

У складзе беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Сяргея Алейніка, якая прыбыла ў Экватарыяльную Гвінею, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай Міхаіл Мятлікаў у рамках асноўных мерапрыемстваў сустрэўся з кіраўнікамі гандлёвых палат Экватарыяльнай Гвінеі – прэзідэнтам Гандлёвай палаты кантынентальнага рэгіёну Біэнвенінда Нво Манге і старшынёй Гандлёвай палаты Астраўнога рэгіена Анхель Наканока Мікоса.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны як бліжэйшыя бізнес-праекты, так і перспектыўныя мерапрыемствы, якія могуць пасадзейнічаць пачатку архітэктуры рэгулярных узаемаадносін на міжпалатаўскім узроўні.

У прыватнасці, кіраўнікі палат разгледзелі магчымасці правядзення форуму дзелавых колаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў бізнес-супольнасцей дзвюх краін, а таксама арганізацыі выставы беларускіх вытворцаў у Экватарыяльнай Гвінеі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей па падрыхтоўцы праекта пагаднення аб супрацоўніцтве паміж беларускай і экватагвінейскай гандлёвымі палатамі.

Старшыня БелГПП пацвердзіў са свайго боку цвёрдыя намеры развіваць прадметны дыялог паміж дзелавымі саюзамі дзвюх краін для прадстаўлення экспартных магчымасцей і патэнцыялу ў розных сферах эканомікі.

Папярэдняя сустрэча старшыні БелГПП з прадстаўнікамі Гандлёвай палаты экватагвінейскага вострава Біяко адбылася 19 кастрычніка бягучага года ў Мінску.

У складзе беларускай дэлегацыі ў Малаба таксама знаходзяцца Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ, Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, намеснікі міністраў прамысловасці, адукацыі, кіраўнікі ДКНТ, дзяржаўных канцэрнаў, прадстаўнікі ВНУ, дзелавых і фінансавых колаў.

 

Фота
Відэа