Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з саветнікам па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Ван Жуйцзюань.
На сустрэчы былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Кітая, а таксама абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй маштабнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту, якая адбудзецца ў Шанхаі сёлета ўвосень.