Сустрэча з дэлегацыяй Міністэрства транспарту і інфраструктуры Турцыі
4 снежня 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з дэлегацыяй Міністэрства транспарту і інфраструктуры Турэцкай Рэспублікі на чале з намеснікам Міністра Дурмушам Унюварам. У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ышык, намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Бальшакоў, сустаршыня Беларуска-Турэцкага савета дзелавога супрацоўніцтва, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка.

У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку звязаныя з лагістыкай пры ўзаемных пастаўках прадукцыі, варыянты пашырэння транспартных калідораў і перспектывы паляпшэння авіязносін, магчымыя шляхі пераадолення бізнесам узнікаючых праблемных пытанняў узаемадзеяння, планы па правядзенню мерапрыемстваў для ўстанаўлення. кантактаў прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін, інфармавання аб перспектыўных напрамках кааперацыі – у тым ліку сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Турцыі з беларускім бізнесам.

Фота
Відэа