Сустрэча з кіраўніцтвам Кітайскай гандлёва-прамысловай асацыяцыі "Хэнань"
19 чэрвеня 2024 г

18 чэрвеня генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Чорны Генадзь Леанідавіч сустрэўся з кіраўніцтвам Кітайскай гандлёва-прамысловай асацыяцыі "Хэнань": кіраўніком Асацыяцыі Ван Цінфэнам і першым намеснікам старшыні Бай Ханам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння, у тым ліку па аказанні садзейнічання прадпрыемствам Магілёўскай вобласці і правінцыі Хэнань ва ўстанаўленні і развіцці кантактаў з патэнцыяльнымі партнёрамі, удзеле ў выставачных мерапрыемствах.

У выпадку вашай зацікаўленасці ў развіцці супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі правінцыі Хэнань, КНР просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязей Магілёўскага аддзялення БелГПП па тэл.+375 222 778034, +37533 6070805, sitnikova@cci.by.

Наверх