Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Гана ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Леслі Акяа Апоку-Варэ.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы развіцця супрацоўніцтва бізнес-колаў Беларусі і Ганы, магчымасці ўдзелу прадпрыемстваў і арганізацый у дзелавых мерапрыемствах і выставах у дзвюх краінах, а таксама арганізацыі такіх мерапрыемстваў для развіцця кантактаў бізнесу.