Бізнес-форум Рэспублікі Беларусь і Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі
19 лютага 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбыўся бізнес-форум Рэспублікі Беларусь і Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік губернатара, дырэктар Дэпартамента аграпрамысловага комплексу Цюменскай вобласці Уладзімір Чайметаў, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз, прэзідэнт ГПП Цюменскай вобласці Вольга Езікеева, больш за 60 прадстаўнікоў беларускіх і цюменскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Мадэратарам форуму выступіў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін. Вітаючы ўдзельнікаў, ён адзначыў, што апошнім часам гэта першае буйное мерапрыемства з Цюменскай вобласцю па лініі гандлёва-прамысловых палат. «Мы шануем партнёрскія адносіны з Саюзам «ГПП Цюменскай вобласці» і дзякуем за магчымасць арганізацыі дзелавога візіту ў Менск. Спадзяюся, для прадстаўнікоў Цюменскіх прадпрыемстваў ён будзе насычаным і прадуктыўным», – сказаў Дзяніс Мялешкін.

Гаворачы аб патэнцыяле двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін ён падкрэсліў, што Беларусі ёсць што прапанаваць партнёрам з Цюмені: «Мы – экспартна арыентаваная дзяржава, з развітой прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і сектарам паслуг. Упэўнены, падчас візіту вы знойдзеце для сябе яшчэ больш прадуктыўных і прадметных прапаноў па супрацоўніцтве з беларускімі кампаніямі».

Намеснік старшыні БелГПП таксама запрасіў бізнес Цюменскай вобласці паўдзельнічаць у буйных міжнародных выставачных і кангрэсных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі ў гэтым годзе: выставе «Белагра», Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме, форуме і выставе па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024 і іншых.

Прадстаўнікі цюменскага боку адзначылі зацікаўленасць у развіцці сувязей з беларускім бізнесам, выхадзе на новыя канкрэтныя вынікі двухбаковага партнёрства ў бліжэйшай перспектыве.

Пасля завяршэння пленарнай часткі прадстаўнікі беларускіх і цюменскіх дзелавых колаў правялі прадуктыўныя В2В-перамовы аб магчымым супрацоўніцтве па такіх напрамках, як вытворчасць тэхналагічнага абсталявання для нафтагазавай, энергетычнай і іншых галін, вытворчасць нафтахімічнай і электратэхнічнай прадукцыі, распрацоўка і вытворчасць прычапной тэхнікі рознага прызначэння, пастаўкі запасных частак да спецтэхнікі, вытворчасць ачышчальных збудаванняў, свідравога абсталявання, металаканструкцый, сеткі з поліпрапілена, інфармацыйныя тэхналогіі, лізінг і іншыя.

Фота
Відэа