У ходзе візіту ў Санкт-Пецярбург старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у чатырнаццатым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга.
Савет узначальваюць Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка і Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў, якія старшынствавалі на пасяджэнні.
Парадак дня пасяджэння ўключаў абмеркаванне вынікаў і перспектыў развіцця гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга, у прыватнасці пытанні ўзаемадзеяння ў прамысловай сферы і рэалізацыі кааперацыйных праектаў, супрацоўніцтва ў сферы ЖКГ, транспарту, медыцыны і фармацэўтыкі, навукі.
Акрамя таго, перад пачаткам Расійска-Беларускага бізнес-форуму «Саюзныя гарызонты. Дыялог Беларусь – Санкт-Пецярбург» адбылася асобная сустрэча старшыні БелГПП з прэзідэнтам Санкт-Пецярбургскай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімірам Кацянёвым з удзелам старшыні праўлення ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» Аляксандра Асмалоўскага і кіраўнікоў арганізацый Санкт-Пецярбурга. Бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат і бізнес-арганізацый у мэтах прасоўвання інтарэсаў дзелавых колаў, падтрымкі гандлёва-эканамічных і кааперацыйных сувязей.