
19 верасня 2025 г. у рамках правядзення адзінага дня інфармавання праведзены сход працоўнага калектыву унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» на тэму: «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».
Дзень народнага адзінства - гэта адно з найважнейшых святаў Рэспублікі Беларусь, значэнне якога з кожным годам толькі ўзрастае.
Уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР адбылося ў выніку паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г., з гэтага дня ў беларусаў пачаўся новы адлік часу, фармавалася аснова для паспяховага развіцця суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Гэта дата з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 дата 17 верасня набыла статус дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства.
Жыць у міры і згодзе - характэрная рыса нашага народа і каштоўнасць беларускай дзяржавы. Гэта фундаментальная аснова дзяржаўнай палітыкі, якая забяспечвае стабільнасць у грамадстве і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.