У працяг дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе Беларуска-Пакістанскага бізнес-форуму 25 лістапада, адбылася сустрэча членаў беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана Атыфам Ікрамам Шэйхам.
Г-н Ікрам таксама ўзначальвае пакістанскія прадпрыемствы, якія займаюцца імпартам расліннага алею, металапрадукцыяй і нерухомасцю. Праведзены перагаворы аб супрацоўніцтве з беларускім бізнесам, па выніках якіх падпісаны мемарандум аб экспарце ў Пакістан беларускага рапсавага алею.
Прайшоў шэраг перагавораў пры ўдзеле прадстаўніка БелГПП у Пакістане Журабека Кіргізбекава і кіраўнікоў пакістанскіх прадпрыемстваў па пытаннях паставак харчовай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь, а таксама адбыліся перагаворы па такіх напрамках, як вытворчасць электратэхнічнай прадукцыі, імпарт металапрадукцыі і медзі з Пакістана, супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі і іншыя.
Акрамя таго, заключаны мемарандум аб пастаўках у Беларусь рысу з Пакістана, а таксама разгледжаны магчымасці ўзаемадзеяння ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» (BKM HOLDING) у пакістанскімі партнёрамі па вытворчасці беларускіх электробусаў.