Бюро перакладаў Унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне БелГПП» аказвае паслугі па консульскай легалізацыі і прастаўленні апастыля на дакументы, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь.
Для надання дакументу юрыдычнай сілы на тэрыторыі іншай краіны патрэбна яго легалізацыя -пацвярджэнне сапраўднасці дакумента і паўнамоцтваў органа або службовай асобы, што выдалі гэты дакумент. Цяпер магчымы два спосабы легалізацыі: консульская легалізацыя і прастаўленне апастыля.
Апастыль -гэта спецыяльны штамп, які пацвярджае юрыдычную сілу афіцыйнага дакумента, выдадзенага на тэрыторыі адной дзяржавы, у іншай дзяржаве, пры ўмове, што абедзве гэтыя дзяржавы з'яўляюцца ўдзельнікамі Гаагскай канвенцыі 1961 года. Апастыль на дакуменце засведчвае сапраўднасць подпісу, якасць, у якой выступала асоба, якая яго падпісала, і, у належным выпадку - сапраўднасць пячаткі або штампа, якім змацаваны гэты дакумент.
Трэба адзначыць, што прастаўленне штампа «Апастыль» на афіцыйных дакументах ажыццяўляецца толькі ў той краіне, у якой выдадзены гэтыя дакументы. Гэта значыць дакументы, выдадзеныя афіцыйнымі органамі Рэспублікі Беларусь, могуць быць апастыляваныя і легалізаваныя толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Апастыль можа быць прастаўлены або на арыгіналы дакументаў, або на натарыяльна завераныя копіі.
Звяртаем увагу, што аддзел перакладаў не валодае звесткамі адносна патрабаванняў замежных арганізацый да зместу і афармлення прад'яўляемых ім дакументаў. Такая інфармацыя можа быць атрымана зацікаўленай асобай непасрэдна ва ўстанове краіны прызначэння дакумента або пасольстве замежнай дзяржавы.
г. Магілёў, вул. Цыялкоўскага,1
г. Бабруйск, вул. К.Маркса, 38
Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефонах:
+375 (222) 77 80 32 (Магілёў)
MTS +375 33 607 08 05
А1 + 375 44 582 66 82
Факс: +375 (222) 77 80 34
+375 (225) 71 28 38 (Бабруйск),
email: perevod.mogilev@gmail.com